|
Загарадзь можна зрабіць секцыйнай, разборнай і здымнай, каб было лёгка перастаўляць яе, а на зіму прыбіраць. .
Усе драўляныя дэталі абавязкова афарбоўваюцца, інакш драўніна пацямнее і страціць дэкаратыўны выгляд. Для ўтрымання секцый даўжынёй да 1,5-2м можна выкарыстаць металічныя стрыжні, абрэзкі вадаправодных труб, драўляныя калы.
Тонкія рэйкі (перасек 10x10 або 10х15 мм) можна вязаць спосабам унакладку. Праца карпатлівая, але загарадзь будзе выглядаць лёгкай, ажурнай, як карункі. Для змацавання рэек ужываюць толькі цвікі.
|